2009-01-22 15:05:08

Рым. Новы пасол Рэспублікі Беларусь пры Італьянскай Рэспубліцы Яўген Андрэявіч Шастакоў 21 студзеня ўручыў Даверчыя граматы
ў прэзідэнцкім палацы Квірынал.


Прэзідэнт Італіі Джорджо Наполітано прыняў , разам з шэрагам іншых, даверчыя граматы з рук беларускага амбасадара ў прысутнасці намесніка дзяржсакратара пры Савеце Міністраў Італіі спадара Джанні Летта.
Радкі з ранейшых публікацый (Белапан)"Лібералізуючы эканоміку, робячы яе больш свабоднай, мы, безумоўна, прыцягнем вялікую колькасць італьянскіх інвестараў", — заявіў у інтэрв'ю Агенцтву тэлевізійных навін Першага нацыянальнага тэлеканала пасол Беларусі ў Італіі, прадстаўнік Беларусі пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН па сумяшчальніцтве Яўген Шастакоў. На гэтую пасаду ён быў прызначаны прэзідэнтам РБ 31 кастрычніка (2008 г.) "Мы будзем зацікаўленыя ў будаўніцтве і з'яўленні новых інавацыйных італьянскіх прадпрыемстваў, асабліва ў тых галінах, дзе яны традыцыйна моцныя", — сказаў беларускі дыпламат. Сярод пастаўленых задач спадар Шастакоў выдзеліў наступную: "Дабіцца таго, каб мы aніякім чынам не страцілі нішы нашага беларускага экспарту".
pahonia.org cпасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.









All the contents on this site are copyrighted ©.