Бэнэдыкт 16 запэўніў Барака Обаму аб сваёй малітве, каб Бог абдарыў яго надзейнаю
мудрасьцю і сілаю ў выконваньні так адказнае пасады. У дні прысягі Папа пераслаў
44-му Прэзыдэнту ЗША віншавальную тэлеграму. “Каб амэрыканскі народ пад Вашым кіраўніцтвам
надалей знаходзіў у сваёй рэлігійнай і палітычнай спадчыне духоўныя вартасьці і этычныя
прынцыпы. Яны патрэбныя да супрацоўніцтва ў пабудове сапраўды справядлівага і свабоднага
грамадзтва, намечанага пашанаю годнасьці, роўнасьці ды правоў кожнага яго членаў,
асабліва ўбогіх, спіхнутых на ўскраіну і пазбаўленых магчымасьці голасу”- чытаем
у тэлеграме. “У часах, калі так многа людзей на сьвеце намагаецца вызваліцца з беднасьці,
голаду і насільля, малюся, каб Вы Спадар Прэзыдэнт, былі ўзмацаваныя ў жаданьні падтрымліваньня
зразуменьня, супрацоўніцтва і міру паміж народамі, каб усе мелі ўдзел у банкеце жыцьця,
які Бог жадае падрыхтаваць для ўсёй чалавечай сям”і”- напісаў Бэнэдыкт 16. Бараку
Обаме, яго блізкім і цэламу амэрыканскаму народу Папа пажадаў Божага Блаславенства
і міру. Ва ўрачыстасьці прысягі новага Прэзыдэнта ў Вашынгтоне прыняў удзел Апостальскі
Нунцый ў ЗША, арцыбіскуп Петро Самбі.