Дыяцазальнае даследванне жыцця ў святасці айца Бернардо Антоніні '- слугі Божага,
прысвяціўшага больш 10 гадоў каталіцкай пастве Расіі, урачыста распачнецца 11 лютага
ў Вероне, у Італіі.
Запачаткаванне Вышэйшай духоўнай семінарыі "Марыя - Каралева апосталаў" у Санкт-Пецярбургу,
"Радыё марыя" па-руску, расійскія каталіцкія газета "Святло Эвангелля" і часопіс "Тэалогія",
каталіцкі каледж Тамаша Аквінскага ў Маскве і Пастырскага Інстытута Яна залатавуснага
- усе гэтыя ўстановы заклаў ў пасляперастроечнай Расіі айцец Антоніні. Ён памёр нечакана
у Карагандзе у сакавіку 2002 года. Запытанне аб пачатку ягонага беатыфікацыйнага працэсу
падалі арцыбіскупы з дыяцэзіі Маці Божае ў Маскве і Мінска-Магілёваўскай дыяцэзіі,
Канфярэнцыі каталіцкіх біскупаў Казахстана і Апостальскі адміністратар для католікаў
Каўказа. Даследчую судовую кампетэнцыю Касцёл надаў Вероне. Яе біскуп Джузэпе Дзенці
нядаўна выдаў Вердыкт аб пачатку працэса. У цэнтры ўвагі - асоба незвячайнага чалавека,
які ад 1956 па 1991 год надзвычай горача выкладаў багаслоўе для свецкіх і святароў
у Вероне, а пасля з такім жа энтузіязмам працягваў місійную дзейнасць у паслякамуністычнай
Расіі ажно да сваёй дачаснай смерці. У прадстаўленні адзначаецца, што Апостальскі
протонатарый Бернардо Антаніні паказаў цвёрдую веру, неўтаймаваную надзею і вялікадушную
любоў, якія абуджалі яго аддаць жыццё сваё дзеля Эвангелля. Апошні год жыцця айцец
Бернард працаваў у Карагандзе як віцэ-рэктар дыяцэзальнай Выўэйшай духоўнай семінарыі
"Марыя - Маці Царквы", як вікарны біскуп па пытаннях пастырскай дзейнасці,як дэкан
цэнтральнага рэгіёну Карагандзінскай вобласці, як галоўны рэдактар казахстанскай
газеты "Креда" і як сакратар Рады святароў. У Вярдыкце ёсць такія словы:" ён вытачыў
сабе дзеля Эвангелля..."Дата ў Дзень З'яўленняў Найсвятой Дзевы Марыі ў Лурдзе -11
лютага i выбраная біскупам Вераны як урачыстасць адкрыцця беатыфікацыйнага працэсy.