2009-01-19 14:04:54

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 18 студзеня


А паўдні гэтага дня, як таксама і ў важнейшыя сьвяты, Папа адгаварыў з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове да іх Бэнэдыкт 16 зьвярнуў увагу, што хрысьціяне, падобным чынам як калісьці Сьвяты Павал, павінны быць “амбасадарамі” Хрыста. Іхняю місіяю ёсьць перадаваньне пасланьня Яго любові тым, якія Яго не ведаюць або знайшліся ў цяжкай сітуацыі. Сёньня я думаю ў асаблівы спосаб аб эмігрантах- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Іх рэчаіснасьць без сумненьня разнародная. У некаторых прыпадках, дзякуючы Богу, жывуць спакойна і ў добрай інтэграцыі з мясцовым насельніцтвам. У іншых прыпадках- працягваў Папа- на жаль іхняе становішча ёсьць цяжкае, часам проста драматычнае. Я жадаў-бы запэўніць, што хрысьціянская супольнасьць на кожнага чалавека і на кожную сям”ю глядзіць з увагаю. За заступніцтвам Сьвятога Паўла моліцца аб аднаўленьні намаганьняў адносна ўзмацаваньня на цэлым сьвеце мірнага сужыцьця людзей розных народаў, культур і рэлігій.
Сярод звычайных нядзельных прывітаньняў і заклікаў на першым месцы Бэнэдыкт 16 спаслаўся да сітуацыі ў Зоне Газы, дзе канфлікт каштаваў жыцьця сотняў людзей, ў гэтым жанчын і дзяцей. Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да намаганьняў ў карысьць спыненьня гэтае трагэдыі. Паклікаў вернікаў да малітвы ў гэтым намеры, ў надзеі асягненьня мірных і трывалых развязак
RealAudioMP3
У гэтым духу паўтараю заахвочаньне да людзей па абодвух баках канфлікту, якія лічаць, што ў Сьвятой Зямлі ёсьць многа месца для ўсіх. Каб дапамаглі сваім народам ўзьняцца са зьнішчэньняў і ад страху ды ўзьнялі нанава дыялог у справядлівасьці і праўдзе. Гэта адзіная дарога, якая можа пасьпяхова адкрыць мірную будучыню перад дзяцьмі гэтага рэгіёну.


Пад лозунгам “І будуць адно ў руцэ Тваёй” ў нядзелю 18-га студзеня пачаўся тыдзень Малітваў за Адзінства Хрысьціян. Прыймем гэтыя запросіны і мы і будзем больш горача маліцца за тое, каб хрысьціяне ў рашучы спосаб накіроўваліся да поўнага адзінства”- заахвоціў Бэнэдыкт 16 вернікаў ў часе малітвы “Анёл Гасподні”.
RealAudioMP3
Асабліва зьвяртаюся да расьцярушаных па цэлым сьвеце католікаў, каб абьяднаныя ў малітве не шкадавалі сілаў ў пераадольваньні перашкод, якія пастаянна робяць немагчымым поўнае адзінства паміж усімі пасьлядоўнікамі Хрыста. Сёньня экумэнічнае заангажаваньне ёсьць яшчэ больш сьпешным, каб нашаму грамадзтву, намечанаму трагічнымі канфліктамі і падзеламі, даць знак ды імпульс да прымірэньня і міру”.
Тыдзень Малітваў за Адзінства Хрысьціян закончыцца 25-га студзеня Вячэрняю ў рымскай Базыліцы Сьвятога Паўла за Мурамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.