2009-01-19 14:05:40

Fiera У Рыме прайшоў Першы кірмаш-фестываль рэлігійнага турызму. Упершыню ў новым выставачным комплексе блізка сталіцы расказана пра дынаміку гэтай галіны эпохі дынамізму. Яго прывіталі і прадстаўнікі Ватыкану.


Міжнародная гандлёвая арганізацыя тут паказвае, што рэлігійны турызм - адзін з найбольш хуткіх па развіццю сэктараў сусветнай эканомікі. Штогод індустрыя зарабляе каля 20 мільярдаў долараў. Чвэрць, прычым, прыпадае на Італію, дзе засяроджаны найбольш старажытныя і прыгожыя хрысціянскія святыні. Найбольш сярод святых месцаў пілігрымы наведваюць базіліку святога Пятра ў Рыме, французскі санктуарый ў Лурдзе і Ерусалім.
У рамках Фестывалю рэлігійнага турызму, які адкрыў мэр Рыма спадар Алеманно, адбыліся канфярэнцыі,семінары, канцэрты,паказы дакументальных і мастацкіх фільмаў, культурныя сустрэчы і дыскусіі. На іх разглядаюцца пытанні сучаснага характару, у тым ліку і ўплыў рэлігій на геапалітыку і спосаб жыцця, магчымасцям дыялогу між рознымі вернікамі, у тым ліку і спробы новых падыходаў да палестына-ізраільскага дыялогу у ракурсе тэматыкі рэлігійнага турызму. Фестываль можа памагчы справе міру ў цяжкі гістарычны момант драматычных эканамічных сутыкненняў і крывапраліццяў, - падкрэсліваюць яго ўдзельнікі. Яны прывезлі 500 выстаў з краін 4-х кантынентаў, якія чакаюць на сваіх пілігрымаў - значыцца, духоўных турыстаў. якія маюць магчымасць перамяшчацца па планеце найбольш танным спосабам праз адпаведныя агенствы, спалучаныя з касцёлам і царквою, мінарэтам і сінагогай.







All the contents on this site are copyrighted ©.