2009-01-17 11:01:28

Францыя: памёр Олівэр Клеман



У Парыжы памёр вядомы праваслаўны тэолаг і пісьменнік Олівэр Клеман. Меў 87-м гадоў. Паходзіў з французскае сям”і атэістаў і на праваслаўную веру навярнуўся ў возрасьце 30-ці гадоў пасьля сустрэчы з расійскім эміграцыйным асяроддзем у Францыі. Як сьвецкі тэолаг быў прафэсарам ў Інстытуце Праваслаўнае Тэалогіі Сьвятога Сергія ў Парыжы. Выкладаў таксама ў Каталіцкім Інстытуце ў Парыжы. Быў вялікім абвяшчальнікам праўды аб Уваскросшым Хрысьце. Дзейнічаў таксама на ніве экумэнізму і міжрэлігійнага дыялогу.
Многа намаганьняў Олівэр Клеман зрабіў адносна набліжэньня хрысьціянскага Усходу і Захаду. Прыязьніўся, між іншым, з экумэнічнаю Супольнасьцю з Тэзэ. Стаў славутым дзякуючы кніжкам у якіх апісаў свае размовы з Патрыярхамі Канстантынопаля: Атэнагарасам і Бараталамеям. На просьбу Папы Яна Паўла ІІ быў аўтарам разважаньняў Крыжовае Дарогі ў 1998-м годзе, што праводзіцца ў Рымскім Калізэі.








All the contents on this site are copyrighted ©.