У панядзелак 19-га студзеня, на Сьвята Богазьяўленьня ( Вадохрышча) паводле Юліянскага
Календара, з Капліцы Дабравешчаньня Ватыканскага Радыё будуць перадавацца дзьве Літургіі
ў візантыйскім абрадзе. І так а гадзіне 9.15 паводле менскага часу будзе перадавацца
Усходняя Літургія ў візантыйска-ўкраінскім абрадзе. Можна будзе яе слухаць на кароткіх
хвалях 31-га і 25-ці мэтраў як таксама на сярэдняй хвалі 1.611 кілагерцаў. За тое
а гадзіне 11.30 беларускага часу будзе перадавацца Усходняя Літургія ў візантыйска-славянскім
абрадзе з казаньнем па-расейску. Можна будзе яе слухаць на кароткіх хвалях 25-ці,
19-ці і 15-ці мэтраў, як таксама на сярэдняй хвалі 1.611 кілагерцаў. Жадаем добрага
прыёму.