2009-01-16 13:50:26

Пралат Георг Ратцынгэр адзначыў 85-ці гадовы юбілей


15 студзеня 2009 г. ксяндзу прэлату Георгу Ратцынгеру, брату Святога Айца Бэнэдыкта XVI, споўнілася 85 гадоў. Свой юбілей ксёндз прэлат адзначыў у Сіксцінскай капэле ў Ватыкане разам з Пантыфікам.
У Сіксцінскай капэле адбылася ўрачыстая святая Імша, падчас якой прагучалі музычныя творы Моцарта (дарэчы, любімага кампазітара Бэнэдыкта XVI). З аўстрыйскага Лінца ў Ватыкан прыбыў «Барокааркестр», а 17 студзеня тут адбудзецца канцэрт славутага сусветнага хору хлопчыкаў з Домскага сабора баварскага Рэгенсбурга, дзе на працягу доўгіх гадоў жыў і працаваў ксёндз прэлат Георг Ратцынгер.










All the contents on this site are copyrighted ©.