2009-01-14 14:03:57

Патрыярх грэка-мельхітаў, уваходзячых у каталіцкую Царкву, падзякваў прэзідэнту Сірыі за добрыя адносіны да хрысціянскіх грамадаў краіны і павітаў са святамі.


Патрыярх Рыгор 3 і прэзідэнт Башал ал Ассад мелі гутарку падчас калядных святкаванняў, дзе былі таксама абмеркаваныя далейшыя этапы правядзення мерапрыемстваў Года апостала Паўла. Мельхіцкі Патрыярх мінулым летам атрымаў ад галавы дзяржавы даручэнне кіраваць правядзеннем іслама-хрысціянскага семінара, прысвечанага 2-тысячагоддзю з дня нараджэння апостала Паўла. Семінар прайшоў у гэтым снежні з поспехам. На ім выступілі прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, мусульманаў і друзаў.сустрэча адбывалася блізка Дамаску. Не забыліся і пра асобу Яна Хрысціцеля - прадцечы Госпада Езуса. Ягоная магіла знаходзіцца непадалёк, у мячэці Оммайдаў. Усе ўдзельнікі наведалі яе, і тут былі чытаныя Эвангелле і Каран, патрыярх Рыгор 3 са святарамі прапелі Екценью аб міры для ўсіх сірыйцаў, незалежна ад веравызнаванняў. Па сірыйскім Дзяржтэлебачанні прайшла гадзіцнная перадача аб дзейнасці апостала Паўла і ягоным пасланні людзям усіх эпох і народаў. У ёй прынялі ўдзел каталіцкія святары і служыцелі Ісламу. А маладыя католікі з гораду Дарая(непадалёк ад Дамакску) працягваюць розныя акцыі блізка створанай імі на галоўнай плошчы батлейкі. На адкрыцці мастацкіх ясляў прысутнічалі не толькі іхныя настаўнікі - святары грэка-мельхіцкага абраду, але й госці з мячэці - ісламскія лідары, мусульманскія вернікі і прадстаўнікі дзяржаўных органаў Сірыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.