2009-01-14 13:55:28

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 14-га студзеня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Была гэта ўжо другая сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе.
У сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец прадставіў галоўныя тэмы тэалогій, якія зьмешчаныя ў Пасланьнях Сьвятога Паўла да Каласыянаў і Эфэсцаў. Толькі ў гэтых Пасланьнях Апостал Народаў прымяняе ў аднясеньні да Хрыста званьне Галава. Гэты тытул абазначае, што Хрыстос кіруе Хрысьціянскаю Супольнасьцю, бярэ за яе адказнасьць як Яе праваднік і Госпад. Абазначае таксама- сказаў далей Папа ў сваёй сёньняшняй катахэзе- што Ісус ёсьць Галавою, якая ажыўляе і кранае ўсе члены цела, якім ёсьць супольнасьць Касьцёла. Паводле Сьвятога Паўла Хрыстос ёсьць Галавою ўсіх Нябесных Магутнасьцяў.
RealAudioMP3
Дзеля гэтага, калі мы абьяднаныя з Ім мы не мусім баяцца ніякага непрыяцеля ці будзь якой супярэчнасьці. У канцы Хрыстос ёсьць Галавою ўсяго космасу. Цераз Яго сьвет быў створаны і ў Ім усё стварэньне будзе адноўленае.
Другім ключавым словам- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец- якое зьяўляецца ў абодвух Пасланьнях ёсьць паняцьце таямніцы. Павал гаворыць аб таямніцы Божай Волі, таямніцы Хрыста, таямніцы Бога ў Хрысьце, ў Якім скрываюцца ўсе скарбы мудрасьці і ведаў. Пішучы аб таямніцы Павал мае на думцы таямнічы план Бога адносна долі чалавека, народаў і сьвету.
На прыканцы сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16 сказаў, што цікавым ёсьць таксама навучаньне Апостала Паўла на тэму Касьцёла, які Павал прыдстаўляе як Нявесту Хрыста.

На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.