2009-01-14 14:02:48

Румынская праваслаўная Царква прысвяціла 2009 год айцу Царквы - Васілю Вялікаму.


Прыгадаем, што ў базіліцы святога Пятра ў Рыме мазаіка з выявай св.Васіля ўпрыгожвае магілу з мошчамі св. Язафата Кунцэвіча, біскупа Полацкага. У Румыніі праграмай азначэння года Васіля Багаслова прадугледжаныя семінары і сімпозіўмы, духоўныя вечары і выдавецкія праекты, паломніцтвы ў Кападокію ( цяперашняя Турцыя) на радзіму і месца Дабравешчання свяціцеля. Васіль Вялікі - патрыярх сусветнае Царквы 4 стагоддзя, разам з іншымі кападакійскімі веранастаўнікамі, унёс значны ўклад ў развіццё тлумачэнняў да Святога Пісання, ўзбагаціў літургічную і кананічную спадчыну, асновы манаскага жыцця. Не старэюцца ягоныя працы і для сённяшняга разумення пастырска-місійнай і сацыяльна-дабрачыннай дзейнасці, - як сцвярджаюць герархі Румынскай ПЦ.







All the contents on this site are copyrighted ©.