2009-01-13 14:09:30

У Вільні будзе пабудаваны беласрускі цэнтар імя Якуба Коласа


Дзякуючы намаганьням аднае з найстарэйшых беларускіх грамадзкіх арганізацыяў Летувы, ТБК, у Вільні вырашылася справа зь беларускім цэнтрам імя Якуба Коласа.
Як паведаміў нашаму віленскаму карэспандэнту кіраўнік ТБК Хведар Нюнька, „гадоў дваццаць таварыства змагаецца за тое, каб атрымаць пляц пад забудову”. І ўрэшце, гэтае пытаньне вырашылася – у Вільні будзе пабудаваны беларускі цэнтар культуры імя Якуба Коласа. „Да нас, пасьля шматлікіх намаганьняў, далучылася гарадзкая самаўправа, якая пагадзілася быць разам з намі заснавальнікамі гэтага беларускага цэнтру,” – адзначыў Хв. Нюнька.
У перакладзе на беларускую мову рашэньне Віленскае самаўправы зачытаў сябра арганізацыі Артур Яўмен.
„Рашэньне аб стварэньні беларускага цэнтру імя Якуба Коласа: удзельнічаць у стварэньні ўстановы; даць згоду на стварэньне ўстановы; падтрымаць і прыняць статут установы; дэлегаваць паўнамоцтва на кіраўніка ўстановы кіраўніка ТБК Хведара Нюньку.”
У заключным слове кіраўнік ТБК Хведар Нюнька адзначыў: „Я цяпер атрымаў ваш давер, таму лічыце гэтае пытаньне вырашаным. Дзякую








All the contents on this site are copyrighted ©.