2009-01-13 14:04:31

Апостальская Сталіца аб патрэбе міжнароднага заангажаваньня ў пытаньні Газы



Гэта самазразумела, што без міжнароднае дапамогі канфлікт у Зоне Газы не развяжацца. Міжнародная Супольнасьць павінна затым справяіцца са сваіх абавязкаў і вырашыць на дзейную інтэрвенцыю, каб устрымаць праліцьцё крыві- сказаў у Жэнэве назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН. Арцыбіскуп Сільвано Томазі ўзяў голас ў часе ІХ Спэцыяльнае Сэсіі ААН адносна Правоў Чалавека.
Ватыканскі дыпламат выказаў салідарнасьць Апостальскай Сталіцы як з жыхарамі Газы, якія гінуць і церпяць з прычыны вайны з Ізраілям, так і з жыхарамі гэбрэйскіх мясцовасьцяў, якія жывуць у пастаянным страху перад ракетамі палестынскіх змагароў з Гамас. У перакананьні арцыбіскупа Томазі ўспомненыя акты насільля не вядуць да развязкі канфліктнае сітуацыі, але наадварод паглыбляюць толькі ўзаемную варожасьць, а гэта вядзе да чарговых канфрантацый. Далей ён сказаў, што адкіненьне дыялогу абодвума бакамі канфлікту давяло да невыказнага цярпеньня цывільнага насельніцтва Зоны Газы.
У сваім выступленьні Ватыканскі дыпламат многа працытаваў з апошняе прамовы Бэнэдыкта 16 да Дыпламатычнага Корпусу, ў якой Папа паклікаў да рашучага адкіненьня ўсялякага насільля.








All the contents on this site are copyrighted ©.