2009-01-12 14:42:04

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 11-га студзеня


А паўдні гэтага дня Папа сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб разам адгаварыць гэтую марыйную малітву. Бэнэдыкт 16 у сваёй прамове да іх гаварыў аб значэньні Хросту Гасподняга. Падкрэсьліў, што ахрышчаны чалавек цераз яго уваходзіць у адносіны Хрыста з Айцом. Дзякуючы гэтаму словы з неба, якія загучалі над Ярданам, стаюцца сапраўднымі таксама ў аднясеньні да кожнага мужчыны і жанчыны: Ты мой Узьлюблены Сын.
RealAudioMP3
Як жа вялікім дарам ёсьць Хрост. Калі б мы усьведамілі поўнасьцю значэньне яго, нашае жыцьцё сталася б адзінаю безупыннаю падзякаю. Як жа вялікая радасьць хрысьціянскіх бацькоў, якія дазналі новага стварэньня, якое нараджаецца з іх любові, і нясучы яго да хрысьцільніцы, бачаць яго як нараджаецца нанава з лона Касьцёла да жыцьця, якое ня ведае канца. Дар, радасьць, але і адказнасьць. Бацькі ж, разам з хроснымі бацькамі, маюць абавязак выхоўваць дзяцей паводле Эвангэльля.
Папа прыпомніў тут Шостую Сусьветную Сустрэчу Сем”яў, якая неўзабаве пачнецца ў Мэксыка. Яе тэма адносіцца менавіта да адказнасьці бацькоў за выхаваньне да чалавечых і хрысьціянскіх вартасьцяў. Бэнэдыкт 16 даручыў гэтае важнае здарэньне асаблівым малітвам вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.