2009-01-12 14:43:49

Kаталіцкая грамада Святой Зямлі сустрэла святы ў цярпеннях з нагоды ценю вайны. Католікі слухалі эвангельскае Дабравешчанне, молячыся аб прыверненні згоды між ізраільцянамі і палестынцамі.


Стораж (кустод) Святой Зямлі айцец францішканін Пьербаціста Піцабала на сваім шляху да храму Бетлеема гэтым разам замест гучных прывітанняў пачуў...цішыню. Моўчкі сустрэлі манаха як жыхары Бетлеема, так і вернікі. Падчас святой Літургіі на ўрачыстасць Богаз'яўлення пробашч Бетлеемскага храма Боганараджэння Самуіл Факім сказаў вернікам, прысутным на Імшы:" Тое, што адбываецца ў нашым рэгіёне, жалюгодна і прымушае нас пакласці руку на Эвангелле, дзе напісана пра забойства бязвінных Бетлеемскіх немаўлятак царом Ірадам. Але як і тады, Іісус паміж нас. Таму звернемся да Яго, каб Ён пераўтварыў нашую журбу ў радасць, а вайну - у мір!". Айцец Самуіл Факім прыклікаў сваіх парафіянаў трываць у веры і надзеі. Кустодыя братоў-францішканаў пры храме Божага Нараджэння выдала заяву:"Прыйсце свята Трох каралёў-магаў, якія прынеслі дзяцятку Езусу золата, ладан і смірну, зноў дала магчымасць людзям сустрэць іх ўз'яднана. Паломнікі і мясцовыя хрысціяне - усе разам прыйшлі на багамолле і супольна звярнуліся з малітвай да Караля народаў, Які адкрыўся свету маленькім немаўляткам - Езусам Хрыстом.







All the contents on this site are copyrighted ©.