2009-01-10 11:06:58

"Імпэрыя" Капусьцінскага па-беларуску


Рышард Капусцінскі (1932—2007) — легенда польскай журналістыкі, сусветна вядомы рэпарцёр, пісьменнік, паэт. Чалавек з унікальным пачуццём падзеі, якое беспамылкова вяло яго туды, дзе рабілася гісторыя. Ён быў сведкам дзясяткаў пераваротаў і рэвалюцыяў, руйнавання імперыяў і з’яўлення новых дзяржаваў.
Аўтар кніг рэпартажаў-эсэ: Кіргіз злазіць з каня (1968), Яшчэ дзень жыцця (1976), Футбольная вайна (1978), Шахіншах (1982), Падарожжа з Герадотам (2004) і інш.; і паэтычных зборнікаў: Notes (1986), Законы прыроды (2006).
Ягоныя кнігі не раз былі прызнаныя кнігамі году паводле меркавання ўплывовых выданняў, а ў 1995 годзе ў Польшчы Капусцінскага абвесцілі журналістам стагоддзя. Быў уганараваны многімі прэміямі і ўзнагародамі. Двойчы намінаваўся на Нобелеўскую прэмію.
Капусцінскі нарадзіўся ў Пінску і на ўсё жыцьцё захаваў прыхільнасьць да Беларусі. Ён не раз гаварыў: «Я заўсёды шукаў мой дом, шукаў Пінск, — у Афрыцы, у Азіі, у Лацінскай Амерыцы».
На беларускую мову перакладзены раман Рышарда Капусцінскага «Імператар» (Сesarz) (ARCHE, 5-2006) і зборнік вершаў «Вяртанне» (2007).
«Імперыю» пераклаў Яўген Саляйчук, перакладчык зь Пінску. Гэтая кніга апісвае падарожжа аўтара праз увесь Савецкі Саюз, здзейсненае пры канцы 1980-х. Капусцінскі па-журналісцку дакладна выпісвае заўважныя светапоглядныя і побытавыя дэталі, якіх не знойдзеш у падручніках гісторыі таго часу.








All the contents on this site are copyrighted ©.