2009-01-10 11:03:59

Ватыкан: у Прэсавай Зале Ватыкану прысутныя журналісты пазнаёміліся з праграмай Шостае Сусьветнае Сустрэчы Сем"яў


Яна пачнецца 14-га студзеня ў сталіцы Мэксыка. Папа Бэнэдыкт 16 прамовіць два разы да яе удзельнікаў. Як паінфармаваў Арганізацыйны Камітэт на распачацьце Сустрэчы ёсьць прадбачанае пасланьне Сьвяцейшага Айца на відэо. Затым у нядзелю 18-га студзеня, ў часе Сьвятой Імшы, якая будзе заканчываць гэтую Сустрэчу, Папа зьвернецца да вернікаў непасрэдна праз саталітарнага спадарожніка.
Шостая Сусьветная Сустрэчы Сем”яў пачнецца трохдзённым тэалагічна-пастырскім кангрэсам, які адбудзецца ў днях 14-16 студзеня. У ім прыйме ўдзел каля 10-ці тысяч асоб. За тое ў цэлай Сустрэчы прыйме ўдзел каля мільёна асоб. Яны прыбудуць да гораду Мэксыка з 98-мі краін. Сярод іх будзе больш за 200 біскупаў, у гэтым 30-ць кардыналаў. Акрэдытацыю папрасіла больш за 300 журналістаў, у гэтым больш за 60-т замежных- паведамлена ў часе прэс-канфэрэнцыі, якая адбылася ў Ватыкане 9-га студзеня.








All the contents on this site are copyrighted ©.