2009-01-10 11:04:41

У Белдзяруніверсітэце пройдзе навукова-практычная канфярэнцыя "Рэлігазнаўства на паслясавецкай прасторы".


Яе зарганізоўвае катэдра рэлігазнайства Інстытута тэалёгіі імя святых Кірылы і Мятода БДУ пры падтрымцы катэдры філасофіі і культуры ды маладзёвай Асацыяцыі рэлігазнаўства з Кіева. Намечана абмеркаваць шырокае кола пытанняў, спалучаных з праблемамі і перспектывамі развіцця багаслоўскіх навук у краінах Усходняй Еўропы, міжкультурнага дыялогу ў сучасным свеце, абмену інфармацыяй, інтэгрыцыі навуковай дзейнасці рэлігазнаўцаў у агульную скарбонку даследванняў і навучання.







All the contents on this site are copyrighted ©.