2009-01-10 11:07:26

2009 год - час увагі да пакліканняў. Так вырашыў сынод біскупаў Украінскай грэкакаталіцкай Царквы.


У сувязі з пачаткам Новага году кардынал Любамір Гузар звярнуўся з пасланнем да духавенства, манаства і свецкіх, у якім тлумачыць тэму году для сваёй грамады. "Сынод біскупаў заклікае ўсіх нас звярнуць увагу ў 2009 гродзе на пакліканні да святарства. Чаму? Таму што для развіцця і ўзрастання нашай Царквы неабходна мець добрых духоўных лідараў. Яны павінны быць адпаведна падрыхтаванымі і мець талент святарства. Уладыкі запрашаюць усіх задумацца аб важнасці пакліканняў да святарства і аб тым, што можна зрабіць, каб нашы святары былі сапраўды ўзорам дзеля хвалы Божае і для агульнага дабра ўсяе Царквы і роднага народа",- піша галава УГКЦ. Ён таксама ўказвае на неабходнасць малітвы аб спасланні святароў і дыяканаў. Кардынал дадае:"...каб іх было дастаткова, але ў першую чаргу, каб той, хто ўступіў ў святы стан, паржыл бы сваё пакліканне адпаведна Божае волі".







All the contents on this site are copyrighted ©.