Капліцу Аб’яўленняў марыйнага санктуарыя ў Фаціме (Партугалія) цяпер можна ўбачыць
у рэжыме on-line ў Інтэрнэце на старонцы www.fatima.pt . Такая магчымасць з’явілася
па просьбе Інтэрнэт-карыстальнікаў: дзякуючы ўстаноўленай у капліцы відэакамеры можна
бачыць і такім чынам удзельнічаць у набажэнствах, якія там адбываюцца.
Будова капліцы распачалася ў 1919 г. па просьбе самой Багародзіцы, выказанай падчас
Яе аб’яўлення дзецям. Першая святая Імша цэлебравалася тут 13 кастрычніка 1921 г.,
у чацвёртую гадавіну апошняга аб’яўлення Марыі ў Фаціме. У 2008 г. Інтэрнэт-старонку
санктуарыя ў Фаціме наведала 700 тысяч карыстальнікаў, з іх 2/3 жывуць па-за межамі
Партугаліі.