2009-01-09 13:10:33

Папа да дыпламатаў акрэдытаваных пры Ватыкане: міру пагражае не толькі матарыяльнае ўбоства але таксама маральнае


Чалавецтва пераможа ўбоства, калі стане больш братэрскім дзякуючы супольным ідэалам. Яны прытрымліваюцца годнасьці асобы, свабоды спалучанай з адказнасьцю ды на прызнаньні месца Бога ў жыцьці чалавека. Прыпомніў гэта Бэнэдыкт 16 дыпламатам, якія прыбылі ў чацьвер 8-га студзеня ў Ватыкан на традыцыйную навагоднюю аўдыенцыю.
У сваёй прамове да іх Сьвяцейшы Айцец зрабіў перагляд актуальнае сітуацыі на сьвеце. Выказаў спачуваньні ахвярам сьціхійных няшчасьцяў, ўзброенных канфліктаў ды тэрарызму ў розных краінах сьвету. Указаў неабходнасьць разбраеньня, прыпамінаючы, што выдаткі на ўзбраеньне пабольшваюць ўбоства. Падкрэсьліў патрэбу прыверненьня надзеі ўбогім, пашаны чалавечае годнасьці і выхоўваньня моладзі да братэрства. Зьвярнуў увагу, што сьвецкасьць грамадзтва не можа адстараняць духоўных вартасьцей. Рэлігія не ёсьць перашкодаю, але трывалаю асноваю ў будаваньні грамадзтва больш справядлівага і свабоднага.
Дыскрымінацыі і вострыя атакі, якіх ахвяраю сталі ў мінулым годзе тысячы хрысьціян, паказваюць, што гэта не толькі матарыяльная беднасьць, але таксама маральнае ўбоства пагражаюць міру- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Хрысьціянства гэта рэлігія свабоды і міру. Служыць сапраўднаму дабру чалавецтва. Нашых братоў і сясьцёр, якія сталі ахвярамі насільля, асабліва ў Іраку ды Індыі, я паўторна запэўніваю аб маіх бацькоўскіх пачуцьцях. Палітычныя ды цывільныя ўлады прашу з націскам, каб паклалі канец неталерантнасьці адносна хрысьціян і дзейнічалі ў карысьць направы зробленых шкодаў, асабліва ў месцах культу. Хай падтрымліваюць на ўсялякі спосаб пашану ўсіх рэлігій, забараняючы будзь-якія формы нянавісьці і пагарды”.
Папа далей паклікаў Заходні Сьвет да адстараненьня апярэджаньняў адносна хрысьціян. За тое хрысьціян заахвоціў, каб адважна абвяшчалі Эвангэльле, не баючыся быць “знакам супраціўленьня” адносна “духа гэтага сьвету”. Гаворачы далей аб Блізкім Усходзе, зьвярнуў увагу на сітуацыю ў Сьвятой Зямлі, дзе дайшло ў гэтых днях да насільля, якое спрычыніла вялікія цярпеньні цывільнаму насельніцтву. Гэта робіць яшчэ больш цяжэйшым знайсьці дарогі выхаду з канфлікту паміж Ізраільцыянамі і Палестынцамі. “Яшчэ раз жадаю паўтарыць, што мілітарная опцыя нічога не развязвае- сьцвердзіў Бэнэдыкт 16- насільле трэба рашуча асудзіць. Горача жадаю, каб пры заангажаваньні міжнароднае супольнасьці пачало абавязваць перамір”е ў Зоне Газы, што неабходнае, каб прывярнуць годныя ўмовы жыцьця яго насельніцтва. Трэба таксама ўзнавіць мірныя перагаворы, адмаўляючыся ад нянавісьці, правакацый і прымяненьня зброі.
Папа выказаў надзею, што выбары, якія прадбачаныя ў найбліжэйшым часе ў розных частках гэтага рэгіёну, вылучаць кіраўнікоў здольных да таго, каб давесьці да прымірэньня ў гэтай частцы сьвету. Побач развязкі ізраільска-палестынскага канфлікту, неабходна падтрымаць дыялог паміж Ізраілям і Сырыяю, а таксама запэўніць еднасьць ў Лібане і Іраку.
Гаворачы аб азійскім кантынэнце Бэнэдыкт 16 ўспомніў надзеі, якія зьвязаныя з аднаўленьнем перагавораў на філіпінскім востраве Мінданао ды з паляпшэньнем адносінаў паміж Пэкінам і Тайванам. Указаў таксама на прысутнасьць хрысьціянаў на гэтым кантынэнце. “Касьцёл не дамагаецца прывілеяў, але прымяняньня прынцыпу роўнае рэлігійнае свабоды . У гэтай пэрспэктыве ёсьць важнае, каб у Цэнтральнай Азіі заканадаўства, якое тычыцца рэлігійных супольнасьцей гарантавала поўнае карыстаньне з таго асноўнага права, ў пашане міжнародных нормаў.
У прамове да дыпламатычнага корпусу Папа крануў таксама, між іншым, долю дзяцей ў Афрыцы, праблемы эмігрантаў у Амэрыцы, крызіс на Кіпры, Балканах і на Каўказе. Не забыўся пры гэтым, што найбольш ўбогімі з убогіх сёньня ёсьць ненароджаныя дзеці. Ахвярамі ўбоства ёсьць таксама хворыя, пакінутыя старэйшыя асобы ці разьбітыя сем”і.








All the contents on this site are copyrighted ©.