Пасланьне Япіскапа Сьвятаслава на Сьвята Калядаў 2009-га году
Каб Беларусь жыла ў нашых сэрцах»
Дастойнаму святарству і вернікам Беларускае
Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.Дарагія браты й сёстры ў Хрысце! Ужо болей за
дзве тысячы гадоў, як адбылася падзея, якая змяніла ўвесь зямны сьвет. Нават гісторыю
чалавецтва падзяляем на час да Нараджэння Хрыстовага і — пасля Ягонага Нараджэння. Свята
Калядаў — вялікая таямніца, бо непадуладны часу Бог стаў падобны да нас і прыйшоў
у грэшны свет каб збавіць людзей ад граху, звольніць ад улады смерці. Таму падзея
гэтая паяднала чалавека з Богам. Сын Божы і сын чалавечы — Хрыстос прыйшоў не змяніць
законы Божыя, але прынёс нам разуменне неабходнасці любові і міласэрнасці да нашых
блізкіх (і нават для ворагаў), што асабліва актуальнае і сёння. Каб збудаваць Уладарства
Божае, — мала верыць у існаванне Бога, нараджэнне Сына Божага, трэба кожнаму наблізіцца
да Госпада, прыняць Яго да свайго сэрца, адказаць на Божую любоў сваёй любоўю да Яго
і да людзей, паказваць сваю веру справамі. Таксама, як і для таго, каб існавала
Вольная Бацькаўшчына, — недастаткова разваліць савецкую імперыю зла, трэба каб Беларусь
жыла ў душах беларусаў, тады можна зрабіць Вольнай краіну і шчаслівым ейны народ.Жадаю
беларусам на Бацькаўшчыне і тым, хто жыве на Чужыне, вясёлых Калядаў і шчодрага 2009-га
Навалецця, каб каляднікі й шчадроўнікі не абміналі вашага памешкання, і каб Ласка
Божая перабывала з Вамі і вашымі блізкімі. Хрыстос нарадзіўся! Слаўце Яго! З любоўю
ды малітвамі + Сьвятаслаў Япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі
БАПЦ