2009-01-08 12:18:30

Касьцёл адносна канфлікту ў Зоне Газы


Каталіцкія біскупы Лібану баяцца пашырэньня канфлікту ў Зоне Газы на іншыя краіны, у гэтым таксама на Лібан. У сувязі з гэтым у выдадзеным камунікаце Эпіскапат Каталіцкай Мараніцкай Царквы паклікаў суайчыннікаў да адзінства «таму, што агонь, які нішчыць дом нашага суседа, можа перанесьціся на цэлы рэгіён»
Тымчасам у Эўропе- як інфармуе прэсавае агенцтва АФП- стварылася кааліцыя пазаўрадавых арганізацый, якая дамагаецца ад Бруксэлі цьвёрдае палітыкі адносна Ізраіля, ў гэтым устрыманьне перагавораў у справе дагавору, які меў зацісьняць палітычныя і эканамічныя адносіны паміж Ізраілям а Эўрапэйскаю Вуніяю. Наладзіць ўпрывілеяваныя адносіны з Ізраілям парушала б верагоднасьць Вуніі—сьцвярджаюць кааліцыянты. Адным з членаў антыізраільскай кааліцыі ёсьць Каталіцкі Камітэт супраць Голаду і ў карысьць Разьвіцьця.








All the contents on this site are copyrighted ©.