2009-01-08 12:15:16

Старшыня папскай Рады па міжрэлігійным дыялогу Жан Луі Торан даў інтэрв'ю ватыканскай газеце " Osservatore Romano( Рымскі аглядальнік)" наконт магчымасці тэалагічнага дыялогу з мусульманамі. Адказ негатыўны.


"Бо яны маюць іншую канцэпцыю Бога," - паяснівае кардынал. Аднак падкрэслівае магчымасць і неабходнасць культурнага дыялогу, у тым ліку і на тэмы, па-сутнасці, рэлігійныя. Гэта стаўленне да стварэння, жыцця, сям'і, малітвы і посту. Эмінэнцыя Торан цытуе выказванне Папы Бенедыкта 16 :"...дыялог паміж рознымі рэлігіямі ў вузкім сэнсе немагчымы..." у прэфасе да кнігі італьянскага сенатара Перы "Чаму мы павінны лічыць сабе хрысціянамі" з цыклу Лібералізм, Еўропа, этыка. У сваім інтэрв'ю кіраўнік ватыканскага аддзела па сувязях з іншымі канфесіямі і рэлігіямі падкрэслівае, што гэтая пазіцыя адпавядае базаваму дакуманту ягонай Кангрэгацыі "Dominus Jesus (Госпад Езус) ", у якім адлюстроўваюцца вырозніванні між хрысціянскай вераю ў Бога - Найсвяцейшую Тройцу і іншымі рэлігійнымі веравызнаннямі. Сцвярджаючы гэта ў друкаваным органе Ватыкану, кардынал Жан Луі ўзгадвае таксама словы Папы Бенедыкта 16, сказаныя ім напачатку пантыфікату:"Неабходна будаваць масты сяброўства з усімі рэлігіямі".







All the contents on this site are copyrighted ©.