2009-01-07 13:03:00

Ватыкан: першая серада году сталася днём першай Агульнай аўдыенцыі Папы Бенедыкта 16 з Божым народам. Сярод яго знайшліся і праваслаўныя, якія сёння святкуюць Раство Хрыстовае.


RealAudioMP3 Як звычайна, у залі імя Папы Паўла 6, якая, прыгадаем, змяшчае некалькі тысяч чалавек, адбылася гэтая сустрэча. У сваім навучанні Свяцейшы Айцец працягваў катэхезу аб духоўнай спадчыне апостала Паўла. У прыватнасці, ён папрасіў сваіх слухачоў засяродзіцца на думцы аб самім сэнсе хрысціянскай рэлігійнасці. Бо, каб трываць у веры, трэба ўсведамляць, што ж такое культ, які хрысціяне павінны аддаваць Богу? Тэалёгія апостала накіроўвае нас заўсёды трымаць у полі зроку Крыж Хрыстовы, які карэнным чынам аднаўляе жыццядзейнасць веравызнання. Адвечнае пакланенне Богу ўвесь час аднаўляецца ў найвышэйшым акце Боскае любові, уцелаўлёнай у Хрысце, Які праз Сваю смерць на крыжы падносіць любоў да поўні. ...Святы Павел выкарыстоўвае слова "ахвяравацца" наконт усяго хрысціянскага існавання. Пакланенне Богу, - працягваў Папа ў спасылцы на апостала, - уключае ідэю служэння ў духоўнай чыстасці, а таксама адарацыю і ўслаўленне Бога Жывага. Мы пакліканыя зейнічаць у веры і павазе чалавечае годнасці, каб пераўтварацца знутры і магчы прымаць жыццё, пастаянна аднаўлянае ў Духу Святым."







All the contents on this site are copyrighted ©.