2009-01-06 14:17:30

"Чаму Ерусалім працягвае заставацца ў несупакоі?..." Падчас паўдзённай Багародзічнай малітвы "Анёл Гасподні" у аўторак Папа Бенедыкт 16 заклікаў да прывернення міру ў Святую Зямлю. Накіроўвае свае гарачыя віншаванні на сустрэчу Раства Хрыстовага, якую гэтай ноччу сустрэлі хрысціяне Ўсходніх Цэркваў.


RealAudioMP3 Эвангелле расказвае, што Езус прыйшоў у свет у вялікай галечы і схаванасц,..бо Ён хоча валадарыць у каралеўстве любові і праўды і просіць навярнуцца, пакінуць злыя дзеянні і рашуча перайсці на дарогу дабра. "Ерусалім" - сказаў Папа,- такім чынам, ёсць усе мы."
(Голас Папы):- Накіроўваю мае шчырыя добрыя пажаданні братам і сёстрам Цэркваў, якія карыстаюць юліянскі каляндар і заўтра адзначаюць Святыя Каляды...што вядзе духоўна ў Святую Зямлю і Блізкі Усход. Я, - працягвае Папа,- сачу за гвалтоўнымі сутыкненнямі ў сектары Газа... Хачу паклікаць усіх да ініцыятыў і намаганняў, каб дапамаглі ізраільцянам і палестынцам засесці за стол перамоў і дагаварвацца. Хай Бог падтрымае заангажаванасць храбрых стваральнікаў міра!"- памаліўся Бенедыкт 16.
На плошчу святога Пятра ў Рым сёння прыбылі прадстаўнікі правінцыі Асізі - радзімы святога Францыска. Тры магі на цудоўных белых конях адкрылі шэсце. У сярэднявечных касцюмах жыхары кожнага маленькага горада паказалі свае турніры, падыходзячы да папскага балкона, параздавалі цукеркі дзецям, пацешылі музыкай і спевамі.
У звароце да Божага народу Папа павітаў іх і дадаў:"Свята Богаз'яўлення ў многіх краінах ёсць святам дзетак. Дык думка асабліва накіравана на блаславенства для іх, якія ёсць багаццем і блаславеннем свету. "Асабліва думаю аб тых, - працягваў Папа, - якім адмоўлена ў спакойным дзяцінстве...у прыватнасці, юным кангалезцам, якія былі захоплены бандыцкімі групоўкамі, якіх заклікаю, каб звярнулі дзетак сем'ям і далі магчымасць расці і развівацца". Папа таксама натхніў пастыраў Царквы і ўсіх хрысціянаў не губляць духу і веры ў ніякіх абставінах і трываць у надзеі. "Эпізоды насілля ў адносінах да дзяцей, - працягваў Папа,- рэгістрыруюцца, нажаль, і ў іншых частках свету. У 2009 годзе адзначым 20-годдзе Канвенцыі Правоў дзіцяці. Гэта ёсць заданнем для міжнароднага зграмаджання аднавіць абераганне, догляд і развіццё моладых пакаленняў, "-заклікаў Папа.







All the contents on this site are copyrighted ©.