2009-01-06 13:35:30

Сьвята Богазьяўленьня ў Ватыкане



У аўторак 6-га студзеня Каталіцкі Касьцёл ушаноўвае Сьвята Багазьяўленьня, якое сярод вернікаў вядомае як Сьвята Трох Каралёў. З гэтае нагоды Папа Бэнэдыкт 16 адслужыў раніцай, а гадзіне 10-й рымскага часу, ў Базыліцы Сьвятога Пятра, ўрачыстую Сьвятую Імшу.
У Евангеллі святога Мацвея гаворыцца пра мудрацоў, якія, ідучы за зоркаю, прыбылі ў Ерузалем і Бэтлеем, каб адшукаць нованароджанага караля юдэйскага. «Увайшоўшы ў дом, яны ўбачылі Дзіця з Марыяй, Маці Яго, і ўпалі, і пакланіліся Яму. І адчыніўшы скарбніцы свае, ахвяравалі Яму дары: золата, кадзіла і мірру» (пар. Мц 2, 12).
Аб’яўленне, якое па-грэцку называецца Эпіфанія, азначае з’яўленне боскасці ў чалавечай постаці. Пакланенне мудрацоў, якіх да Езуса прывяла зорка, указвае на тое, што ўвесь сусвет (зорка як сімвал космасу) быў усхваляваны нараджэннем Хрыста. Да Яго прыбылі язычнікі (мудрацы), каб аддаць пашану Богу. Гэта падзея ўказвае на магчымасць пазнання Бога, дзякуючы сумленнаму пошуку праўды пра свет і чалавека.
Яны былі- сказаў Бэнэдыкт 16 у сваім казаньні, -праўдаппдобна астраномамі. Гэты 2009-ы год, ў якім ушаноўваем 400-т годдзе першых назіраньняў Галілеям праз тэлескоп, ёсьць у асаблівы спосаб прысьвечаны астраноміі.








All the contents on this site are copyrighted ©.