2009-01-03 10:08:48

У Віцебску праходзіць выстава ёлкавых аздобаў 1930-1960 гадоў


У віцебскім музэі прыватных калекцыяў праходзіць выстава „Навагоднія цацкі, сьвечкі й хлапушкі”, на якой прэзэнтуюцца елкавыя аздобы 1930—1960 гадоў і навагоднія віншавальныя паштоўкі 1950—1960 гадоў, сабраныя жыхаркаю Віцебску Нінай Бондаравай, паведмляе БелаПАН.
У калекцыі Н. Бондаравай, якую яна пачала зьбіраць у 90-x гадох мінулага веку, налічваецца блізу 1.500 разнастайных елкавых аздобаў, выкананых са шкла, ваты, плястмасы, паперы й картону. Найстарэйшыя ў калекцыі цацкі – з 1936 году. Гэта картонныя фігуркi жывёлаў, пакрытыя серабрыстай і залацістай фарбаю. На экспазыцыі шмат цацак на тэму космасу.
На найстарэйшай паштоўцы ў круглай рамцы бачым не зімовы, а веснавы пэйзаж, пад ім яловыя галінкі і надпіс „З Новым 1941 годам!".








All the contents on this site are copyrighted ©.