2009-01-03 10:07:35

Мітрапаліт Кірыл, месцахавальнік Патрыяршага Пасаду РПЦ выказаўся, што праваслаўная Царква мае неабходнасць ў інтэлігенцыі, якая б несла сведчанне веры адукаваным людзям.


Выступаючы перад студэнтамі Срэцінскай духоўнай семінарыі ў Маскве, Уладыка падкрэсліў такую асаблівасць - простыя людзі давяраюць сэрцу. А вось больш адукаваныя крытычна ўспрымаюць кожную думку, прапускаюць усё праз фільтр уласнага разумення. Яны маюць патрэбу ў магутным духоўным і інтэлектуальным імпульсе. "Мы забавязаныя перадаваць вечнае пасланне Эвангелля ў катэгорыях, якія б засвойваліся кожным новым пакаленнем,- зазначыў Мітрапаліт.-Мы павінны ...здольваць адлюстроўваць у нашым мысленні тое, што адбываецца ў свеце, але не рэагаваць на падзеі так, як гэта робяць палітыкі, эканамісты ці навукоўцы, але як пастыры, святары, багасловы. Такога слова чакае народ Божы", - сказаў Уладыка Кірыл. У гутарцы з моладдзю, якая дачула сваё пакліканне, ён прывёў прыклад."Памятаю, калі заклікаў студэнтаў вывучаць замежныя мовы, адзін спытаўся -Навошта?Мы што, з бабкамі будзем па-ангельску размаўляць? Як падкрэслиў архипастыр, бабулям цяжких часоў, якія былі хавальніцами веры, нічога не трэба было даказваць. Яны сами магли навучыць любога бацюшку сапраўднай веры, выпрабаванай жыццём. У размовах з бабулямі раней не было патрэбы на інтэлектуальныя высілкі. Адпаведна, семінарыстам дастаткова было засвоіць ход багаслужбаў, умець рабіць абрады, казаць прапаведванні, паўтараючы дарэвалюцыйныя ўзоры. Але сёння сухія багаслоўския схемы не здольныя нікога пераканаць. З людзьмі неабходна размаўляць сучасна. И важна самім быць на вышыні разумення Боскага слова, звернутага адвечна ў наканаваную будучыню гісторыі чалавецтва.







All the contents on this site are copyrighted ©.