У Брусэлі закончылася 31 Эўрапэйская Сустрэча Моладзі. Наступная будзе ў Познані
( Польшча)
З удзелам амаль 40-а тысяч маладых людзей з цэлага кантынэнту ў днях 29-га сьнежня
да 2-га студзеня ў сталіцы Бэльгіі адбылася гэтая сустрэча, што арганізуе Супольнасьць
з Тэзэ. Яна праходзіла пад лозунгам: “Будаваць Эўропу даверу”. 31-га сьнежня на
заканчэньне вячэрняе малітвы настаяцель Супольнасьці брат Алоіз абвясьціў, што ўдзельнікаў
чарговае- 32-е Сустрэчы будзе прымаць у днях 28-га сьнежня 2009-га году да 1-га студзеня
2010 году польскі горад Познань. З нагоды гэтае сустрэчы свае пасланьні прыслалі
кіраўнікі Цэркваў і хрысьціянскіх веравызнаньняў, ў гэтым: Папа Бэнэдыкт 16, духоўны
кіраўнік Сусьветнае Англіканскае Супольнасьці арцыбіскуп Кантэнбэры Рован Вільлямс
і Сакратар Сусьветнае Лютэранскае Фэдэрацыі Пастар Ноко. Моладзь у Брусэлі прывітаў
таксама , між іншым, Гэнэральны Сакратар ААН Бан Кі-Мун і старшыня Эўрапэйскае Камісіі
Хозэ Мануэль Барросо.