2009-01-02 14:51:46

Новы Год у Ватыкане


У чацьвер раніцай, 1-га студзеня, Папа Бэнэдыкт 16 адслужыў у Базыліцы Сьвятога Пятра Сьвятую Імшу з нагоды 42-га Сусьветнага Дня Міру. У сваім казаньні, ў часе гэтае Літургіі, зьвярнуў увагу на тое, што ў абліччы пашыраючых ў сьвеце эпідэміі і галечы, гонка ўзбраеньняў ёсьць не да прыняцьця.
Папа спаслаўся да свайго пасланьня на Сусьветны Дзень Міру, якое было азагалоўленае: “Перамаганьне беднасьці дарогаю да міру”. Прыпомніў, што многім людзям галеча не дазваляе на годнае жыцьцё. Сучаснымі формамі беднасьці зьяўляецца таксама спіханьне на ўскраіну грамадзтва, ўбоства ў галіне адносін, маральная і духоўная нямогласьць. “У абліччы пашыраючагася ўбоства, харочовага крызісу, я, на жаль,- сказаў Папа- мушу паўторна зганіць гонку да ўзбраеньня, якая не да прыняцьця. Далей Сьвяцейшы Айцец дадаў: “З аднаго боку ўшаноўваецца Паўсюдную Дэклярацыю Правоў Чалавека, а з другога боку пабольшваюцца выдаткі на ўзбраеньне, парушаючы гэтую самую Хартыю ААН, якая даручае паменшаньне гэтых выдаткаў. Апрача таго, хаця глабалізацыя адстараняе некаторыя бар”еры, але можа ствараць таксама і новыя. Дзеля гэтага трэба, каб міжнародная супольнасьць і паасобныя краіны пастаянна чувалі. Трэба , каб ніколі не паслабляла іхняя чуйнасьць адносна пагрозы розных канфліктаў, што больш, трэба каб заангажаваліся ў падтрымку высокіх прыкладаў салідарнасьці,
Бэнэдыкт 16 памаліўся таксама за мір на Сьвятой Зямлі
RealAudioMP3
У гэтых смутных днях узялі голас таксама пастыры тамашніх Цэркваў. Разам з імі і іхнімі вернікамі, перад усім вернікамі з малой парафіі ў Зоне Газа, мы складаем у падножжа Марыі наш неспакой аб сучаснасьці і бояз пра будучыню, але таксама абгрунтаваную надзею, што пры мудрым і далёкасяждным укладзе ўсіх будзе магчыма ўзаемнае выслуханьне сябе, каб выйсьці насупраць міру і канкрэтна зрабіць тое, каб людзі жылі ў супакоі міры, бясьпецы і годнасьці”.








All the contents on this site are copyrighted ©.