2009-01-02 14:52:12

Ватыкан: "Тэ Дэум" на заканчэньне 2008 году


Яшчэ ў сераду 31-га сьнежня позным вечарам Бэнэдыкт 16 адслужыў у Ватыканскай Базыліцы вячэрню “Тэ Дэум” ( Цябе Бога хвалім) на заканчэньне 2008-га году. У сваёй прамове сказаў, што 2008-ы год мы заканчываем са сьвядомасьцю нарастаючага грамадзкага і эканамічнага крызісу. Ён тычыцца цэлага сьвету. Ад усіх патрабуе больш цбвярозага і салідарнага стаўленьня, каб магчы прыйсьці з дапамогаю асабліва да людзей, што знаходзяцца ў найбольшых цяжкасьцях.
Далей Папа прыпомніў, што хаця Марыя ад раньніх часоў хрысьціянства была абажаная як Багародзіца, ў заходняе хрысьціянства сьвята ў гонар Яе Мацярынства увёў у 1931-м годзе Папа Пій ХІ. Трыццаць восем гадоў пазьней Папа Павал 6 даручыў гэтае сьвята ўшаноўваць 1-га студзеня, ў сусьветны Дзень міру.
Ватыканскае набажэнства з падзячным “Тэ Дэум” прайшоўшаму году, на якім вакол Папы сабралася супольнасьць рымскае дыяцэзыі, было харальнаю падзякаю за ласкі атрыманыя ў 2008-м годзе. Упрошвана таксама Божае Міласэрнасьці ў кантэксьце дабра, якога часта нехапала. Бэнэдыкт 16 заахвоціў сваіх дыяцэзыян да руплівага ажыцьцяўляньня ўказаньняў душпастырскага плану, які накіраваны на выхаваньне да надзеі ў малітве, дзеяньні і цярпеньні. Падтрымаў пры гэтым новыя выхаваўчыя ініцыятывы, што ўздымаюць групы бацькоў. Асаблівыя словы заахвочаньня накіраваў да моладзі, таму, што ад іх- як падкрэсьліў- залежыць будучыня грамадзтва”.








All the contents on this site are copyrighted ©.