2008-12-31 11:01:16

Рыхтуецца новая пастырская інструкцыя пра СМІ

Кардынал Джон Патрык Фоўлі, які на працягу многіх гадоў узначальваў Папскую раду па сродках масавай камунікацыі, лічыць неабходным падрыхтаваць новы дакумент пра СМІ. Падчас свайго выступлення на Генеральнай асамблеі Міжнароднага саюза журналістаў-католікаў, што адбывалася ў Рыме 10–14 снежня 2008 г., кардынал падкрэсліў, што ў аснову новага дакумента будуць пакладзены базавыя прынцыпы вучэння Каталіцкага Касцёла пра сродкі масавай камунікацыі: праўдзівасць, пашана годнасці чалавека і імкненне да дасягнення агульнага дабра.
Па словах кардынала Джона Патрыка Фоўлі, неабходнасць стварэння новага дакумента тлумачыцца «імклівым змяненнем інфармацыйных тэхналогій», а таксама неабходнасцю эфектыўнага выкарыстання Касцёлам новых магчымасцяў для абвяшчэння хрысціянскіх каштоўнасцяў. Пераемнік кардынала Фоўлі — старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі — адзначыў, што прынятая ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя пастырская інструкцыя «Aetatis novae» («Новая эра») ужо прыкметна ўстарэла, а сітуацыя ў сусветнай медыяпрасторы патрабуе новага асэнсавання.
Пра тэрмін падрыхтоўкі чарговага дакумента пра СМІ пакуль не паведамляецца. Арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі адзначыў, што ён правёў шэраг кансультацый і фарміруе кола экспертаў для абмеркавання асноўных ідэй новай пастырскай інструкцыі.
«Мы маем надзею, што істотная ўвага ў дакуменце будзе ўдзелена праблемам інфармацыйнай этыкі, да неабходнасці асэнсавання якіх нас заклікае Святы Айцец», — адзначыў старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі.

All the contents on this site are copyrighted ©.