2008-12-31 11:01:46

Прэзыдэнт Лукашэнка абвясьціў 2009 гол Годам роднай зямлі


Адпаведны указ падпісаў прэзідэнт Лукашэнка 29 снежня.
Правядзенне Года роднай зямлі будзе садзейнічаць захаванню і памнажэнню нацыянальнага духоўнага і культурнага набытку, гістарычных спадчыны і прыродных багаццяў краіны, самабытных традыцый беларускага народу, гадаванню моладзі ў дусе любові да Айчыны.
Тэматыка Года арганічна спалучаецца з важнай гістарычнай падзеяй — святкаваннем 65‑й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка‑фашысцкіх захопнікаў, што сведчыць аб пераемнасці патрыятычных традыцый пакалення пераможцаў, гатоўнасці нашых сучаснікаў берагчы родную зямлю, прымнажаць яе прыродныя багацці, духоўныя і культурныя скарбы.
«Кіраўнік дзяржавы даручыў Савету Міністраў зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2009 годзе Года роднай зямлі і забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па яго выкананню, а іншым рэспубліканскім органам дзяржкіравання, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму — падрыхтаваць і рэалізаваць галіновыя і рэгіянальныя планы», — падкрэслілі ў прэс‑службе прэзідэнта








All the contents on this site are copyrighted ©.