2008-12-30 14:36:52

Ватыканскі дабрачынны Фонд "Добры самаранін" зноў праводзіць у гэты калядны перыяд, як усе апошнія 14 гадоў, кампанію дапамогі хворым на СНІД.


"Памажыце нам дапамагаць",- папрасіў кардынал Ласана Барраган, старшыня Папскай рады па апостальстве сярод медработнікаў, усіх дабрадзеяў. Імі стаюцца сотні простых людзей па цэлым свеце. Дастаткова 10 еўра, каб папоўніць скарбонку для здабыцця неабходных лекавых сродкаў. Грошы, збіраныя штогод, дазваляюць закупаць і дастаўляць вялікую колькасць прэпаратаў для хворых і заражаных ВІЧ-інфекцыяй, асабліва ў такіх краінах, як Гана, Нігерыя, Зімбабве і Замбія. Карданал вобразна азначыў такія ахвяраванні зоркамі, запаленымі на дрэве жыцця. Ягоная Эмінэнцыя заявіў прынагодна, што у свеце ёсць33 млны хворых на СНІД, палова з якіх - моладзь ад 15 да 24 гадоў, 2 млны - дзеці. У розных краінах дзейнічаюць спецыялізаваныя цэнтры дапамогі такім хворым, палова з іх - дзяржаўнага статусу, каля 30 працэнтаў належацца да каталіцкае Царквы, 11 працэнтаў - да іншых рэлігійных устаноў і 8 працэнтаў - да свецкіх дабрачынных арганізацый.







All the contents on this site are copyrighted ©.