2008-12-29 14:00:22

Кангрэгацыя філатэлістыкі і нумізматыкі Ватыкана выпусціла канверт, прысвечаны Году апостала Паўла. У ім ўз'яднаныя дзве формы калекцыянавання - манеты і маркі.


У прыватнасці, у канверце знойдзецца манета ў 2 эўра і тры маркі па 60, 70 і 85 еўрацэнтаў на лістах па 4 экзэмпляры на кожным. Яны маюць спецыяльнае пагашэнне "Першы дзень эмісіі". Тыраж выпуску - 15 тысяч экзэмпляраў. У Рыме ў продаж паступіў таксама традыцыйны штогоднік з паведамленнямі аб ўсёй філатэлістычнай і нумізматычнай прадукцыі і аб пагашэннях, якія праводзіліся поштай Ватыкана напрацягу года 2008. Штогоднік выпушчаны зноў на 4-х мовах: італьянскай, французскай, ангельскай і нямецкай.







All the contents on this site are copyrighted ©.