2008-12-27 11:16:39

Папа Бенедыкт 16 зацвердзіў тэму наступнага сусветнага Дня моладзі: "Укарэненыя і зацверджаныя ў Хрысце і ўмацаваныя ў веры!"


26 Сусветны дзень моладзі пройдзе ў жніўні 2011 года ў Мадрыдзе. Але кожнага году будуць адбывацца таксама Дні моладзі - на дыяцазальных узроўнях. Наступны, 2009 году, прыме, аднак, невялікія дэлегацыі з розных краін ў Рыме . Ягоная тэма таксама абапіраецца на пасланні апостала Паўла, Год якога працягваецца да наступнага лета. У будучую Пальмавую нядзелю моладзь пакліканая Папам Рымскім разважаць над тэмай надзеі:"Спадзяемся на Бога Жывого", а праз год - на вербніцу 2010 - "Настаўнік добры! Што мне рабіць, каб мець жыццё вечнае?"
Гэты тэмы, як і мае быць пры падрыхтоўках да Дзён моладзі, стануцца момантамі разважання на Эвангеллем, каб спрыяць духоўнаму ўзрастанню на шляху, які прывядзе юнацтва планеты у 2011 годзе ў Гішпанію.







All the contents on this site are copyrighted ©.