2008-12-27 11:24:05

Адна з вуліц Ватыкана названа ў гонар хірурга, які выратаваў жыцьцё Яну Паўлу ІІ


Вуліца, непадалёку ад клінікі Агосціно Джэмэллі ў Рыме, названа імем Франчэска Кручыцці — хірурга, які ў гэтай клініцы 13 мая 1981 года аперыраваў Яна Паўла ІІ пасля таго, як адбыўся замах на жыццё Пантыфіка.

Пантыфік быў дастаўлены ў клініку ў крытычным стане з плошчы Святога Пятра ў Рыме пасля таго, як падчас агульнай аўдыенцыі ў яго страляў турэцкі тэрарыст Алі Агджа. Некаторыя медыцынскія эксперты лічаць, што менавіта прафесійнае майстэрства Кручыцці выратавала жыццё Святога Айца.

Па словах мэра Рыма Джані Алеманна, гэта «годны акт увекавечвання памяці чалавека, які выратаваў жыццё Папу».

17 лістапада 2008 г. у цырымоніі адкрыцця памятнай дошкі на вуліцы імя Франчэска Кручыцці ўдзельнічаў глава Кангрэгацыі па справах Біскупаў кардынал Джаванні Батыста Рэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.