2008-12-26 10:50:43

Каляднае Пасланьне і Блаславенства "Урбі эт Орбі"


У самы дзень Калядаў, значыць у чацьвер 25-га сьнежня, Сьвяцейшы Айцец, а поўдні, з цэнтральнага балкону Базылікі Сьвятога Пятра, зьвярнуўся да ўсіх вернікаў з Калядным Пасланьнем, пасьля якога надзяліў сваё традыцыйнае блаславенства “Урбі эт Орбі”- Гораду Рыму і Сьвету. У сваім звароце да вернікаў Папа прыпомніў сэнс пасланьня гэтае ўрачыстасьці, ў якой Касьцёл аддае пашану Богу , які схіляецца перад патрабуючым дапамогі сьветам. Дзякуючы Уцелаўленьню хвала Бога разыходзіцца па ўсёй зямлі, а яе выяўленьнем ёсьць мір сярод “людзей добрае волі”. Гэта заахвочаньне, каб кожны веруючы, зазнаўшы Божае любові, сам быў яе хадайнікам і сейбітам міру.
“Боскае Сьвятло з Бетлеему хай распаўсюджваецца ў Сьвятой Зямлі, ў якой здаецца “зноў стаецца хмурным гарызонт для Ізраільцыянаў і Палестынцаў. Хай распаўсюджваецца ў Лібане, ў Іраку і на цэлым Блізкім Усходзе”- сказаў Бэнэдыкт 16 у сваім пасланьні. Хай зробіць, каб далі плады намаганьні тых, якія не падвяргаюцца логіцы канфрантацыі і насільля, за тое імкнуцца да дыялогу і перагавораў, каб выцішыць ўнутраныя напружаньні ў паасобных дзяржавах і знайсьці справядлівыя і трывалыя развязкі канфліктаў, якія трывожаць гэты рэгіён сьвету. Сьвятла, якое пераменьвае і аднаўляе, жадаюць жыхары Зімбабвэ ў Афрыцы, якія ад даўжэйшага часу ёсьць непакоеныя палітычным і грамадзкім крызісам, як таксама грамадзяне Дэмакратычнае Рэспублікі Конга, асабліва ва ўмучаным рэгіёне Ківу. Жадаюць яго жыхары Дарфуру ў Судане і жыхары Самалі, якіх доўгае цярпеньне ёсьць вынікам недахопу стабільнасьці і міру”.
Як прыпомніў Сьвяцейшы Айцец гэтага напрыроднага сьвятла надзеі чакаюць асабліва дзеці ўсюды там, дзе пануюць цяжкасьці. “Там, дзе прыніжаецца годнасьць і правы чалавечае асобы; дзе аддаецца перавагу эгаізму адзінкі або груп над супольным дабром; дзе існуе рызыка прызвычаеньня сярод насельніцтва да братазабойчае нянавісьці і эксплуатацыі чалавекам чалавека; дзе грамадзянскія войны падзяляюць этнічныя групы і разбураюць супольнае жыцьцё; дзе не спыняе ўдараць тэррарызм; дзе існуе недахоп асноўных сродкаў да жыцьця; дзе са страхам людзі глядзяць у будучыню, якая стаецца што-раз больш няпэўная, таксама ў краінах, якія цешацца дабрабытам: усюды там хай разясьнее сьвятло Божага Нараджэньня і заахвоціць ўсіх да працы у духу сапраўднае салідарнасьці. Калі кожны думае толькі аб сваіх інтарэсах, сьвет няўхільна накіроўваецца да руіны”- дадаў Бэнэдыкт 16.
Перад надзяленьнем Блаславенства “Урбі эт Орбі” ( Гораду Рыму і Сьвету) Папа накіраваў свае Калядныя прывітаньні ў 64-х мовах сьвету, якія за пасрэдніцтвам радыё і тэлебачаньня дайшлі да кожнага кантынэнту. Сьвяцейшы Айцец таксама прывітаў вернікаў з Беларусі, накіроўваючы да іх наступныя прывітаньні:
RealAudioMP3
Так, так, дарагія слухачы, Вясёлых Калядных Сьвятаў жадае вам таксама беларуская праграма Ватыканскага Радыё.








All the contents on this site are copyrighted ©.