2008-12-26 10:51:11

Бэнэдыкт 16: хвала сапраўднага Бога бачна перад бетлеемскімі ясьлямі


Маем час Калядаў і самазразумела дзейнасьць Сьвяцейшага Айца ў гэты пэрыяд ёсьць вельмі багатаю. І так у сераду 24-га сьнежня, а поўначы, Папа адслужыў у Базыліцы Сьвятога Пятра Імшу ў чаканьні Калядаў. У сваім казаньні Папа Ратцынгэр сьцвердзіў, што “хвала сапраўднага Бога стаецца бачнаю, калі адкрываюцца нам вочы сэрца перад бетлеемскімі ясьлямі”. У перапоўненай найбольшай сьвятыні сьвету занялі месцы духоўныя і сьвецкія асобы, ў тым прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу.
RealAudioMP3
“У асаблівы спосаб мы думаем у гэтую ноч пра тых дзяцей, якім адмоўлена бацькаўскай любові. Мы думаем аб дзецях з вуліцы, якія не маюць дару дамашняга ачагу. Аб дзецях, якія ў жудасны спосаб выкарыстоўваюцца як салдаты і стаюцца прыладаю насільля, замест прыносіць прымірэньне і мір. Аб дзецях, якія за пасрэдніцтвам парнаграфічнае індустрыі і ўсіх іншых агідных формаў эксплуатацыі ёсьць зраненыя аж да глыбіні сваёй душы”
І далей Бэнэдыкт 16 працягваў: “думаючы аб Бэтлееме мы думаем таксама аб мясцовасьці аб назове Бэтлеем; думаем аб гэтай краіне, ў якой жыў Ісус і якую Ён глыбока любіў. І молімся, каб запанаваў там мір. Каб спыніліся нянавісьць і насільле. Каб абудзілася ўзаемнае зразуменьне і дайшло там да адкрыцьця сэрцаў, якія адкрываюць межы. Каб наступіў мір, які сьпявалі Анёлы”.
Папа закончыў сваё казаньне малітоўным заклікам: “Госпадзе, пакажы нам штосьці з блеску Тваёй хвалы. І адбары нас мірам на зямлі. Зрабі нас мужчынамі і жанчынамі Твайго міру”.








All the contents on this site are copyrighted ©.