2008-12-26 12:27:45

Бэнэдыкт 16 да ўдзельнікаў сустрэчы моладзі ў Брусэлі



Да шуканьня крыніцы надзеі заахвоціў Сьвяцейшы Айцец удзельнікаў ХХХІ Эўрапэйскае Сустрэчы Моладзі, якая пачнецца 29-га сьнежня і якую арганізуе экумэнічная Супольнасьць з Тэзэ. Да сталіцы Бэльгіі прыбудзе каля 40-а тысяч моладзі з розных куткоў Эўропы. Супольнасьць з Тэзэ апублікавала зьмест пасланьня Папы.
Ён піша: “Дарагая моладзь. Арганізаваная Супольнасьцю з Тэзэ Сустрэчы ёсьць для вас нагодаю паставіць сабе пытаньне: з якой крыніцы мы чэрпаем жыцьцё? Вы шукаеце крыніцы надзеі для самых сабе і для сьвету адкрываючыся на Хрыста цераз малітву і слуханьне Ягонага Слова, а таксама дзелячыся з моладдзю з цэлае Эўропы і з іншых кантынэнтаў вашымі жаданьнямі, зазнаючы Касьцёла як месца камунікацыі і прыязьні для ўсіх.
Папа ёсьць з вамі ў часе вашае “пілігрымкі даверу цераз зямлю”, пачатай ўжо доўга таму назад цераз дарагога брата Рожэ. Папа абдорвае вас даверам, каб вы адкрылі ў які спосаб у сваім акружэньні распаўсюджваць надзею, цераз асабістае заангажаываньне там, дзе занадта многа галечы, нясправядлівасьці і канфліктаў. Бог патрабуе вашае веры, вашае ініцыятывы. Падтрымліваныя Ім не бойцеся даваць сьведчаньне надзеі, якою вы напоўненыя за Ягонаю справаю. Не бойцеся дазволіць Яму пашыраць вашыя сэрцы.
Даручаючы вас заступніцтву Дзевы Марыі, Маці веруючых, Папа Бэнэдыкт 16 ад цэлага сэрца надзяляе Апостальскае Блаславенства вам, а таксама братам з Тэзэ, ўсім асобам, якія зарганізавалі гэтае паломніцтва, пастырам і вернікам, якія вас прыймуць ды вашым сем”ям.








All the contents on this site are copyrighted ©.