Міністэрства замежных і эўрапейскіх спраў Францыі і амбасада Францыі ў Беларусі абвяшчаюць
праграму спрыяньня публікацыям “Максім Багдановіч”. Беларускім выдаўцам
будуць дапамагаць зь перакладам і публікацыяй твораў сучасных францускіх аўтараў у
такіх галінах як літаратура, філязофія, гуманітарныя і сацыяльныя навукі, мастацтва
і культура, навука і тэхніка. Будуць адбірацца праекты перакладу на беларускую і расейскую
мову.