2008-12-22 13:53:05

Адкрыцьцё выставы дзіцячай творчасьці ў Віцебску


Падчас фестывалю «Дні хрысціянскай культуры 2008–2009 у Віцебску» з благаслаўлення біскупа Уладзіслава Бліна 17 снежня 2008 г. у Абласным мастацкім музеі была адкрыта выстава дзіцячай творчасці «Напярэдадні Божага Нараджэння». Выстава аб’яднала творы вучняў гімназій, школ, гурткоў, а таксама Гарадскога цэнтра дзіцячай творчасці і нядзельных школ каталіцкіх парафій.
Гэта супрацоўніцтва працягваецца амаль 10 гадоў. Настаўнікі і навучэнцы ГЦДТ студыі «Скарбніца» (кіраўнік Маханькоў А. Л.), гурток «Драўляная цацка» (кіраўнік Аршынаў Г. В.) неаднойчы ладзілі выставы ў святынях дыяцэзіі.
У сёлетняй выставе прымаюць удзел больш за 20 дзіцячых аб’яднанняў. Выставу наведалі біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, канцлер Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі кс. Кшыштаф Вітвіцкі, дырэктар дабрачыннай арганізацыі «Caritas» Віталій Кульпекша. Сваім спевам упрыгожылі мерапрыемства студэнты каледжа імя І. І. Самерцінскага пад кіраўніцтвам Жаны Прыгун.
Адкрыццё выставы распачалося п’есай «Цар Ірад» паводле нацыянальных святочных апавяданняў, у выкананні творчай майстэрні «Батлейка». Духоўнае кіраўніцтва пры пастаноўцы аказваў кс. Аляксандр Сапель SDS.
Шмат цудоўных вырабаў з тканіны, скуры, прыродных матэрыялаў, паперы дэманструюцца на выставе, але больш за ўсё, ярчэй за ўсё адчуваецца атмасфера любові да Бога, чакання свята Божага Нараджэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.