2008-12-20 11:22:09

Да 500-годдзя з дня нараджэння вялікага Мікелянжэло Буанароцці рыхтуецца кніга, якая спрабуе разгадаць патаемны сэнс фрэсак Сікстынскай капэлы.


Наймагутнейшы геній італьянскага Адраджэння, рэлігійны скульптар і мастак Мікель Анжэло запячатаў у самым велічным сваім творы - роспісах фрэсак на столі і мурах Сікстынскай Папскай капэлы ў Ватыкане патаемныя знакі. Раскрыць іхны сэнс спрабуюць два суаўтары: мастацтвазнаўца-экскурсавод па музеях Ватыкана Рой Далінэр і рабін Бенжамін Блеч. Яны тлумачаць сімбалі і сцвярджаюць, што аўтар фрэсак скарыстаў не толькі хрысціянскія і юдаісцкія, але таксама кабалістычныя і язычныцкія грэцкія і іншыя знакі.Некаторыя накіраваныя нават супраць заказчыка фрэсак - Папы Юлія 2-га, бо вядома, што Мікелянжэла вельмі не жадаў пакідаць сваю любую працу над скульптурамі і распісваць столь. А менавіта гэты роспіс разам з алтарным "Страшэнным судом" прынеслі яму найбольшую спрадвечную славу. Кніга па-ангельску ўжо падрыхтаваная да друку пад тытулам:"Сісктынскія сакрэты:забароненыя пасланні Мікелянжэло ў сэрцы Ватыкана". У Італіі кніга ўжо выдавалася двойчы. Цяпер ідзе яе пераклад на 16 моваў. У хуткім часе з'ячвяцца пераклады і на зразумелыя многім нашым слухачам славянскія: польскую і балгарскую мовы.







All the contents on this site are copyrighted ©.