2008-12-20 11:22:27

Бэнэдыкт 16: праца для Апостальскай Сталіцы гэта пакліканьне



Праца для Апостальскай Сталіцы, без огляду на ўстанову ў якой працуецца, і гэта тычыцца кардыналаў, біскупаў, сьвятароў, законнікаў і законніц ды сьвецкіх асоб, ёсьць “пастаянным духоўным і фармацыйным заданьнем”- сказаў Папа прыймаючы на аўдыенцыі прадстаўнікоў Бюро Працы Апостальскай Сталіцы.
Сьвяцейшы Айцец прыпомніў, што гэтую ўстанову заснаваў Ян Павал ІІ 1-га студзеня 1989-га году, на тое, каб “была ў пашане годнасьць кожнага супрацоўніка: менавіта прызнаньне яе, каб былі ахоўваныя і ўзмацоўваныя сацыяльныя і эканамічныя правы кожнага чалавека, ды каб што-раз лепшым было служэньне”.
Далей Бэнэдыкт 16 зьвярнуў увагу, што супольнасьць працаўнікоў Апостальскай Сталіцы стварае “асаблівую сям”ю, членаў якой, побач службовых вузаў, спалучае гэтая самая місія дапамогі Наступніку Сьвятога Пятра ў ягоным служэньні Касьцёлу.” “Іхняя прафэсійная праца затым зьяўляецца “пакліканьнем”, якое трэба ахоўваць з турботаю і ў эвангэльскім духу, бачачы у ім канкрэстную дарогу да сьвятасьці”- сказаў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.