2008-12-19 13:04:24

Бэнэдыкт 16 супраць ідэалогіяў, але за этыкаю ў палітыцы і эканоміцы


Заклік пазбавіцца страхаў перад разнароднасьцю, якая прыкметная чалавечму роду ды пра прымат этыкі ў пераадольваньні сусьветнага крызісу накіраваў Папа ў прысутнасьці 11-ці новых паслоў пры Ватыкане. На супольнай аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прыняў дыпламатаў, якія прадстаўлялі 4-ы афрыкансікя краіны, 3-ы эўрапэйскія: Швэцыю, Ісландыю ды Люксэмбург, дзьве азійскія краіны: Казахстан і Баграйн ды па адной з Цэнтральнае Амэрыкі: Бэлізэ і з Акеаніі Фіджы. Усе яны склалі Вярыцельныя Граматы. Такія груповыя аўдыенцыі прымяняюцца ў прыпадку тых дыпламатычных прадстаўнікоў, якія выконваюць адначасна іншыя функцыі- пераважна як паслы- ў якойсьці з эўрапэйскіх краін, дзе пастаянна прабываюць.
У агульнай прамове накіраванай да новых паслоў Бэнэдыкт 16 перасьцярог перад спакусаю ўніфармізацыі, якая на ступені палітычна-эканамічных сістэмаў нараджае нечалавечыя ідэалогіі. Чалавецтва зазнала гэта балюча на працягу доўгага часу, калі ж вядома, што не існуюць ідэальныя палітычныя ці эканамічныя мадэлі, якія ўласьцівыя для ўсіх.
Бэнэдыкт 16 прыпомніў таксама для новых паслоў іхнюю місію дыпламатаў як хадайнікаў міру.








All the contents on this site are copyrighted ©.