2008-12-18 13:09:35

Улады Беларусі не задаволеныя Касьцёлам



Беларускі каталіцкі касьцёл ня вырашыў праблемы папаўненьня колькасьці сьвятароў грамадзянамі Беларусі, - заявіла Марына Цьвік, начальнік аддзела па справах рэлігіі. У Беларусі дзейнічаюць толькі дзьве каталіцкія сэмінарыі, навучаньне ў якіх цягнецца 6 гадоў, а Каталіцкі касьцёл актыўна запрашае на працу замежных грамадзянаў. Словы Марыны Цьвік перадае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА. Запрошаныя сьвятары вельмі часта не валодаюць дзяржаўнымі мовамі Беларусі й прасоўваюць іншую культуру й мэнталітэт, а таксама не заўсёды разумеюць сацыяльна-палітычныя працэсы краіны.
Марына Цьвік таксама адзначыла, што ў 2008 годзе касьцёл усё ж запрасіў на працу на 14 замежных сьвятароў менш, чым у папярэднія гады. Яна нагадала, што сьвятары-замежнікі павінны атрымліваць асабісты дазвол на працу ад упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў.








All the contents on this site are copyrighted ©.