2008-12-17 14:44:14

Кёльнскі сабор у Нямеччыне ёсць найбольшаю славутасцю, як лічыць большасць жыхароў краіны. Катэдра таксама з'яўляецца самай папулярнаю і для замежных турыстаў.


Адпаведна праведзенаму апытанню, гатычная базіліка апярэджвае па наведваннях Бярлінскія і Дрэздэнскія культавыя будынкі і помнікі архітэктуры. Пра гэта паведаміла радыястанцыя "Нямецкая хваля", дадаючы гістарычныя звесткі. Працытуем. Сабор у Кёльне быў заснкладзены 15 жніўня 1248 года. Сюды быў змешчаны ўнікальны рэлікварый з мошчамі Трох Каралёў-магаў. Гэтая рака для неацэнных святынь была створаная майстрам Нікалаўсам фон Вердунам напрыканцы 12 - пачатку 13 стагоддзяў. Базіліка мае непаўторнай прыгажосці алтар Трох каралёў працы Стэфана Лохнера(1445 год). Сабаровая скарбніца мае непаўторныя літургічныя кнігі ў залатых акладах, вялікую калекцыю унікальных прадметаў хрысціянскага культу і старажытных мастацкіх вырабаў .
Кёльнскі сабор будаваўся шмат вякоў, а фасад быў завершаны толькі ў 19 стагоддзі. У гг. " сусветнай вайны быў моцна пашкоджаны, але хутка адноўлены.







All the contents on this site are copyrighted ©.