2008-12-17 13:29:48

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 17-га сьнежня



Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец узьняў роздумы над значэньнем Сьвята Калядаў
RealAudioMP3 Гэтая ўрачыстасьць мае ўнівэрсальны характар. Таксама няверуючыя знаходзяць у гэтым часе асаблівую атмасфэру сьвята. Для ўсіх гэта нагода для падзякі за дар жыцьця. Для хрысьціян гэтыя сьвяты- сказаў далей Папа ў часе сёньняшяе катахэзы- спалучаюцца з успамінам галоўнага здарэньня з гісторыі Уцелаўленьня Божага Сына, Божага Слова дзеля адкупленьня чалавецтва. Сьвяткуючы Божыя Народзіны мы не абмяжоўваемся да звычайнага ўспаміну народзін Вялікае Постаці, але перажываем нанава Таямніцу любові Бога, які стаўся Чалавекам.
Адвечнае Слова Бога- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец- сталася Целам неадлучна спалучаючыся з натураю чалавека: Бог ад Бога, Сьвятло ад Сьвятла і адначасна Чалавек, сапраўдны чалавек.
Гэтая ўрачыстасьць дапамагае нам заўважыць з аднаго боку сапраўдны чалавечы род, які зранены грахом і безупынна шукае шчасьця і з другога боку міласэрную дабрату Бога. Маючы Вечную Любоў- сказаў на заканчэньне сёньняшяняе аўдыенцыі Бэнэдыкт 16- Ён увайшоў сярод людзей, каб непасрэдна абьявіць ім праўду, якая збаўляе і запрасіць іх да прыязьні з Сабою і да жыцьця з Вечным Жыцьцём.

На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.