2008-12-16 12:34:37

Сьвятымі будзьце


7 снежня 2008 г., у ІІ Нядзелю Адвэнту, адбылася цырымонія ўрачыстага ўнясення рэліквій бл. Цэліны Бажэнцкай у капліцу Божай Міласэрнасці ў Свіслачы (Бераставіцкі дэканат). Цырымонію ўзначаліў ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Урачыстаму ўнясенню рэліквій папярэднічала навэнна і трохдзённыя адвэнтавыя рэкалекцыі, якія правёў а. Віктар Занеўскі SChP. У гэтыя дні сваёй прысутнасцю і малітвай рыхтавацца да ўрачыстасці дапамагалі сёстры з Кангрэгацыі Сясцёр Змёртвыхпаўстанак, заснавальніцай якога з’яўляецца бл. Цэліна Бажэнцкая.
Благаслаўлёная Цэліна Бажэнцкая, асабліва блізкая мясцовым вернікам, бо некаторы час яна жыла на гродзеншчыне ў Абрэмшчыне.

27 кастрычніка 2007 г. мы цешыліся далучэннем Цэліны Бажэнцкай да ліку благаслаўлёных, а ўжо сёння ўшаноўваем рэліквіі бл. Цэліны ў капліцы ў Свіслачы, якая знаходзіцца на тэрыторыі квасоўскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Пасля святой Імшы біскуп Аляксандр прачытаў малітву аб атрыманні ласк праз заступніцтва бл. Цэліны і асвяціў яе абраз, пасля чаго вернікі ўшанавалі рэліквіі благаслаўлёнай з іх зямлі.








All the contents on this site are copyrighted ©.